Мэр Багдаду сустрэнецца са сваім менскім калегам Міхаілам Паўлавым, наведае "Менскводаканал", “Белкамунмаш” ды мэдычную выставу.
Паводле Аўрынскай, ірацкі бок зацікаўлены ў набыцьці беларускага транспарту ды хацеў бы пераняць досьвед беларускае сталіцы ў забесьпячэньні вадою. Ня выключана, што беларускія спэцыялісты будуць прыцягненыя да збудаваньня сыстэмаў водаачысткі ў Багдадзе.
У МЗС Беларусі зазначылі, што ніякіх палітычных ці абаронных пытаньняў падчас гэтага візыту разглядацца ня будзе.