Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЙБОЛЬШАЕ ДАСЯГНЕНЬНЕ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ КАНДЫДАТАЎ НА ВІЦЕБШЧЫНЕ – ВЫХАД У ДРУГІ ТУР


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Падобная сытуацыя і ў іншых буйных гарадох Віцебскай вобласьці: у другі тур выбараў, да прыкладу, у Аршанскі гарсавет трапілі толькі сямёра незалежных кандыдатаў. Увогуле ж другі тур мясцовых выбараў мусіць адбыцца ў 45 акругах Віцебшчыны.

У некаторых акругах выбары не адбыліся ўвогуле. Як паведамляюць назіральнікі з розных рэгіёнаў, гэта здарылася пераважна там, дзе супернікамі былі незалежны кандыдат ды кандадат ад улады. Як правіла, большасьць галасоў мелі дэмакратычныя кандыдаты, але колькасьць прагаласаваўшых за іх не дасягнула 50% плюс адзін голас. Гэтак часьцей за ўсё здаралася на выбарах у раённыя Саветы, і ў 60 акругах Віцебшчыны пройдуць новыя выбары з вылучэньнем новых кандыдатаў. Як ужо стала вядома, некаторыя кандыдаты, якім не ўдалося трапіць у лік абраных, маюць намер вылучацца яшчэ раз.

Безальтэрнатыўнымі гэтыя выбары былі ў бальшыні сельскіх ды пасялковых акругаў. І, падобна, амаль з адных “кандыдатаў ад улады” будзе складаецца новы Віцебскі абласны савет. Паводле папярэдніх дадзеных, у другі тур выбараў дэпутатаў аблсавету ўдалося трапіць адзінаму прадстаўніку апазыцыі – вылучэнцу ад БСДП (НГ) Генадзю Сароку.

Калі у часе выбараў асабліва актыўна давялося папрацаваць кандыдатам ды іхным давераным асобам, то сёньня ў надзвычай напружаным рэжыме працуюць Віцебская абласная ды раённыя пракуратуры. Незалежныя назіральнікі ды былыя кандыдаты спрабуюць дамагчыся пакараньня вінаватых у парушэньнях выбарчага законадаўства, заўважаных імі ўчора або ў часе датэрміновых выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG