У горадзе Менску на 16:00 прагаласавала 49,73% выбарцаў. Паводле Мікалая Лазавіка, 26 акругаў у Менску набралі неабходны парог у 50% выбарцаў. Усяго ў Менску 55 акругаў.
Мікалай Лазавік таксама паведаміў, што прыйшлі паведамленьні пра тое, што ў Менску 2 участкі былі замінаваныя – гэта СШ №21 і СШ №4. Школа №21 знаходзіцца ў Кунцаўшчыны, а школа №4 – ля будынку адміністрацыі прэзыдэнта. Але выбуховых прыстасаваньняў там не знайшлі.