Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ НЕ ПУСЬЦІЛІ НА ЎЧАСТКІ ТРОХ НАЗІРАЛЬНІКАЎ АД ДЭМАКРАТЫЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Уладзімер Чырвоненка знаходзіўся на закрытым выбарчым участку з дазволу старшыні камісіі, але на яго напісалі ў гарадзкую камісію скаргу з закідам у правядзеньні агітацыі. Ёсьць пагроза, што скасуюць ягоны ўдзел у выбарах.

(Чырвоненка: ) “Можа быць і здымуць — нібыта за тое, што я вёў агітацыю, седзячы на выбарчым участку, у абласной бальніцы. Але натуральна, што ніякай агітацыі не было. Я ведаю правы і абавязкі назіральніка. Я нават з старшынём камісіі не размаўляў. І да таго ж на гэты ўчастак, дзе я знаходзіўся, прыйшлі ўсяго тры выбарцы. Усе астатнія галасавалі пры перасоўных скрынках для галасаваньня”.

Уладзімер Чырвоненка тлумачыць, што да яго зьвярнуўся хворы, якому сказалі галасаваць за ягонага канкурэнта. Ён патлумачыў выбарцу, як напісаць заяву ў выбарчую камісію. Заяву гэтую спадар Чырвоненка хацеў перадаць сваёй даверанай асобе. Але міліцыянты ня выпусьцілі яго з участку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG