Сёньня Берасьце наведалi экспэрты Бюро дэмакратычнага разьвіцьця i правоў чалавека АБСЭ. Падчас сустрэчаў з прадстаўнiкамi сродкаў масавай iнфармацыi i кандыдатамi ад апазыцыйных палiтычных партыяў яны цiкавiлiся хадой выбарчай кампанii. Вiзыт супаў з чарговым скандалам, што суправаджае выбары дэпутатаў мясцовых саветаў.
Вось што распавёў нашаму радыё старшыня абласной арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi “Народная грамада” Анатоль Ляўковiч:
(Ляўковiч: ) “Сёньня, пад заслону самой кампанii, у cамай масавай газэце гарадзкой, “Вечерний Брест”, аддзел iнфармацыi гарвыканкаму надрукаваў артыкул пад назвай “Хто гуляе не па правiлах?”, у якiм абвiнавачвае нашу каманду — каманду сацыял-дэмакратаў у хлусьнi i непрыстойнасьцi. А мiж тым, хлусьнёй займаецца сама ўлада”.
Спадар Ляўковiч нагадаў, што падчас выбарчай кампанii берасьцейскiм сацыял-дэмакратам было забаронена друкаваць улёткi ўласнага ўзору i адмоўлена ў правядзеньнi агiтацыйных пiкетаў. Самому Анатолю Ляўковiчу не далi дазвол прысутнiчаць у залi падчас апошняй сэсii гарсавету.
Iншыя апазыцыйныя кандыдаты, якiя прадстаўляюць Партыю БНФ, абвiнавiцiлi берасьцейскi гарвыканкам у тым, што ўладамi сарваны мiтынг, якi плянавалася правесьцi 1 сакавiка. Адпаведная заяўка на правядзеньне мiтынгу была пададзеная ў вызначаны заканадаўствам тэрмiн.
Аднак пiсьмовы дазвол з гарвыканкаму арганiзатары акцыi атрымалi толькi пры канцы тыдня i былi пазбаўленыя магчымасьцi абвесьцiць выбарцам пра мiтынг. У вынiку апошняя перадвыбарчая акцыя ў Берасьцi была адмененая.