Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК ПРАЙШЛІ ВЫБАРЫ НА МЕНШЧЫНЕ?


Севярын Квяткоўскі, Менская вобласьць

Адметны выпадак зарэгістраваны ў Менскім раёне ў пасёлку Ждановічы. Тут у адной з акругаў сябры камісіі знайшлі бюлетэні ў кабінках для галасаваньня. Пра лёс бюлетэняў і іхную колькасьць назіральнікам паведаміць адмовіліся. Кажа назіральнік ад Украіны Яўген Кузьменка:

(Кузьменка: ) “Яны кажуць, што хтосьці не прагаласаваў. То бок, ня кінуў іх у скрынку. Яны засталіся ляжаць там у кабінках. Але пры тым адна жанчына сказала, трэба паглядзець па кабінках, ці няма там бюлетэняў. Ва Ўкраіне, я ведаю, гэта тыповы сродак падкідаць бюлетэні, масава”.

Выпадкі, калі ў кабінку для галасаваньня заходзіла некалькі чалавек, альбо калі адзін выбарац галасаваў за іншых, зарэгістраваныя амаль ва ўсіх буйных гарадах Менскае вобласьці.

(Бабіцкі: ) “Былі выдаваныя па два бюлетэні на рукі — людзі галасавалі за іншых. Аднаго назіральніка нашага не зарэгістравала сакратар камісіі па ўласным жаданьні”, — патлумачыў грамадзкі назіральнік з Барысава Зьміцер Бабіцкі.

А вось салдаты вайсковай часткі Печы не галасавалі 2 сакавіка. Тут датэрміновае галасаваньне стопрацэнтовае. Тлумачыць пячанец Сяржук Салаш:

(Салаш: ) “Салдатам гэта патлумачылі такім чынам, што апазыцыя рыхтуе 2 сакавіка выступленьні. І таму 2 сакавіка ўсе салдаты будуць знаходзіцца ў баявой гатоўнасьці”.

А ў Маладэчне салдаты галасавалі ў звычайным рэжыме. Затое зафіксаваны яшчэ адзін від парушэньня. Паводле кіраўніка маладэчанскага БГК Эдуарда Баланчука, у некаторых акругах, дзе ішоў адзін кандыдат, ва ўзорах для бюлетэня для галасаваньня была намаляванае птушачка ў акенцы насупраць слова “ЗА”.

Але найбольшая крытыка ва ўсіх раёнах Менскае вобласьці гучыць найперш з нагоды датэрміновага галасаваньня, ягонага прымусовага характару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG