Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭЛЕГАЦЫЯ МІЖНАРОДНАЙ КАНФЭДЭРАЦЫІ СВАБОДНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ КАНСТАТУЕ ПАГАРШЭНЬНЕ СТАНОВІШЧА ПРАФСАЮЗАЎ У БЕЛАРУСІ


Галіна Абакунчык, Менск

Мэтай прыезду дэлегацыі было азнаямленьне са становішчам прафсаюзнага руху Беларусі, а таксама вывучэньне магчымасьці прыняцьця ў Міжнародную арганізацыю Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Дзеля гэтага візытэры сустрэліся зь лідэрамі Беларускага кангрэсу й галіновых прафсаюзаў, а таксама місіяй АБСЭ. З кіраўніцтвам Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі прадстаўнікі дэлегацыі адмовіліся сустракацца на знак пратэсту супраць умяшальніцтва ўладаў Беларусі ў прафсаюзны рух. Па выніках місіі сябры дэлегацыі заявілі, што яны знайшлі пацьверджаньні новых парушэньняў правоў прафсаюзаў. Гаворыць прадстаўнік Міжнароднай канфэдэрацыі па краінах СНД Вадзім Барысаў:

(Барысаў: ) “Візыт лішні раз падцьвердзіў, што ідуць усё новыя й новыя выпадкі парушэньня правоў прафсаюзаў. Гэта сьведчыць пра тое, што ўрад Беларусі парушае міжнародныя абавязкі. Беларусь апынулася ў “чорным” сьпісе”.

Міжнародная канфэдэрацыя свабодных прафсаюзаў – уплывовая арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафсаюзы 150 краінаў сьвету. Кіраўнік Беларускага кангрэсу Аляксандар Ярашук кажа, што сяброўства ў гэтай арганізацыі ёсьць асабліва важным пры сёньняшнім унутрыпалітычным і эканамічным становішчы ў краіне. Гаворыць Аляксандар Ярашук:

(Ярашук: ) “Факт прыёму ў МКСП дае статус адзінага незалежнага прафсаюзнага руху. І гэты статус дае нам спадзяваньне на салідарную падтрымку ўсяго прафсаюзнага руху сьвету. Гэта вельмі важна”.

Канчаткова пытаньне сяброўства Беларускага кангрэсу дэмакратычных парафсаюзаў у складзе Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў будзе вырашанае ў чэрвені, што ёсьць найкаратчэйшым тэрмінам вырашэньня такіх пытаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG