Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДА БЕЛАРУСІ Ў БАГДАДЗЕ МАЕ ПЛЯН ЭВАКУАЦЫІ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДЗЯНАЎ З ІРАКУ

Юры Сьвірко, Менск

Ён дадаў, што “амбасада Рэспублікі Беларусь у Іраку правяла канкрэтныя мерапрыемствы й мае канкрэтны плян дзеяньняў на выпадак пачатку ваенных дзеяньняў у гэтай краіне з мэтай гарантаваць бясьпеку беларускіх грамадзянаў”.

Паводле спадара Савіных, у беларускай амбасадзе ў Багдадзе працуюць зараз два дыпляматы, а колькасьць грамадзянаў Беларусі ў Іраку скарачаецца. “Яны заканчваюць працу і зьяжджаюць. Зараз мы кажам пра сем чалавек, якія працуюць па беларускіх кантрактах. Жанчын і дзяцей сярод іх няма”, — паведаміў прадстаўнік МЗС.
XS
SM
MD
LG