Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРАВАЖНАЯ БАЛЬШЫНЯ АПЫТАНЫХ МЕНЧУКОЎ ВЕДАЮЦЬ АЛЬБО ЧУЛІ ПРА АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ 12 САКАВІКА


Галіна Абакунчык, Менск

Пераважная бальшыня апытаных менчукоў ведаюць альбо чулі пра акцыю пратэсту 12 сакавіка. Аднак людзі ня вызначыліся дакладна, як ставіцца да яе правядзеньня.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да ідэі правядзеньня шэсьця “За лепшае жыцьцё?”

(Спадар: ) “Канечне, хацелася бы, каб усё паспрыяла лепшаму жыцьцю ў краіне. Галоўнае, каб самі людзі зразумелі, наколькі ім гэта патрэбна”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці самі гатовы выйсьці на гэта марш?”

(Спадар: ) “Сьпярша трэба паглядзець, якія будуць падымацца пытаньні, якія партыі будуць удзельнічаць у акцыі”.

(Спадарыня: ) “Калі гэта пойдзе на карысьць, то добра. А калі акцыя пройдзе без аніякага знаку, то можа й ня варта гэтага рабіць”.

(Спадар: ) “Ня ведаю. Важна, як гэта будзе праходзіць. Калі гэта будзе культурна, санкцыянавана, то гэта зрабіць можна. Рэч у тым, што гэта ня так ужо й бясьпечна. Я, да прыкладу, студэнт. А пасьля мінулых акцыяў некаторых студэнтаў выганялі з унівэрсытэту”.

Многія падтрымліваюць акцыю пратэсту, але з розных прычынаў не зьбіраюцца выходзіць на вуліцу.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да ідэі правядзеньня акцыі “За лепшае жыцьцё?”

(Спадарыня: ) “Ну канечне, добра. Усе мы хочам лепшага жыцьця”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці гатовыя самі ўдзельнічаць у маршы?”

(Спадарыня: ) “Я старая. Маладыя няхай ідуць”.

(Спадарыня: ) “Я на гэтае шэсьце не пайду, бо гэта ў мяне адыме час, за які я магу зарабіць нейкую капейку для сваёй сям’і”.

(Спадарыня: ) “Я ня вельмі разумею палітыку, якую праводзіць апазыцыя. А калі я ня ведаю — чаго туды ісьці, то не магу нічога й адказаць”.

(Спадар: ) “А яны ўжо састарэлі, гэтыя акцыі: на іх ужо ніхто ня прыйдзе, на гэтыя маршы. Трэба ўжо іншыя мэтады змаганьня з гэтым рэжымам”.

(Спадар: ) “Патрэбная нацыянальная рэвалюцыя. Белай Русі — белую скуру. Мы пераможам”.

Многія таксама заявілі, што іхнае стаўленьне да масавай акцыі пратэсту станоўчае. А некторыя мінакі й самі маюць намер стаць у шэрагі пратэстоўцаў:

(Спадар: ) “Я толькі за гэты марш, так і трэба. Так, як зараз мы жывем, так жыць нельга”.

(Спадар: ) “Людзі ня маюць магчымасьці зарабляць добрыя грошы й ня маюць магчымасьці выказацца пра гэта. Таму я — за”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы самі асабіста гатовы выйсьці на гэты марш?

(Спадар: ) “Гатовы. Пайду, бо хочацца жыць лепш”.

(Спадар: ) “Станоўча стаўлюся да гэтай ідэі, бо лічу, што кожны грамадзянін мае права на тое, каб жыць лепей і быць абароненым ад несправядлівасьці”.

(Спадар: ) “Вельмі добра, бо людзі павінныя выказваць свае меркаваньні па пытаньнях, якія іх хвалююць. Калі б у мяне быў час, то я сам пайшоў бы на гэтае шэсьце”.

(Спадар: ) “Для паляпшэньня жыцьця ўсё патрэбна рабіць. Думаю, што наш люд беларускі падтрымае такую ідэю”.

(Карэспандэнтка: ) “А самі вы ці гатовыя пайсьці на гэты марш?”

(Спадар: ) “Гатовы й пайду”.

Адметна, што ніводзін з маіх выпадковых суразмоўцаў не сказаў, што жыцьцё ў Беларусі добрае, лепшага шукаць ня трэба й што ня варта пратэставаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG