Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД АДМОВІЎСЯ ВЫЗВАЛІЦЬ ЭКС-ПРЭМ’ЕРА МІХАІЛА ЧЫГІРА АД АПЛАТЫ ДЗЯРЖПОШЛІНЫ 5 ТЫСЯЧ ДАЛЯРАЎ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

У сваёй заяве да судзьдзі Натальлі Варэнік з Фрунзенскага суду Менску экс-прэм’ер прасіў вызваліць яго ад аплаты гэтай пошліны, паколькі ягоны штомесячны заробак складае 150 даляраў, а ўся маёмасьць арыштаваная. Аднак судзьдзя Натальля Варэнік адмовіла ў просьбе.

Цяпер Міхаіл Чыгір спрабуе абскардзіць гэтае рашэньне ў гарадзкім судзе. Нагадаем, судзьдзя Варэнік якраз і выносіла рашэньне, паводле якога Міхаіл Чыгір мусіць сплаціць “Белаграпрамбанку” 1 мільён даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG