Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЕРЛА СЯСТРА ЎЛАДЗІМЕРА КАРАТКЕВІЧА


Валянціна Аксак, Менск

“Нянька мая дарагая, мой абаронца ў бядзе”, — так назваў ён сваю адзіную сястру Натальлю ў дзень ейнага 60-годзьдзя. Самому ж было тады 52. Але, нягледзячы на сталы свой век, ён у тыя драматычныя для яго гады асабліва цаніў ахвярныя клопаты сястры. Яна, па сутнасьці пакінуўшы сваіх дзяцей і ўнукаў, цалкам прысьвяціла сябе, пасьля сьмерці ягонай жонкі, клопатам пра хворага брата.

А з 1984-га, як ня стала Ўладзімера Караткевіча, сястра засталася адзінай хавальніцай і экскурсаводам пісьменьніцкага кабінэту ў ягонай менскай кватэры.

Тры гады таму, калі нарэшце ў Воршы, на радзіме Караткевіча, пачаў стварацца невялікі дзяржаўны музэй пісьменьніка, частку рэчаў Натальля Кучкоўская перадала туды. Але асноўнае засталося ў кабінэце такім, якім было пры жыцьці гаспадара. І ў такім мэмарыяльным выглядзе яна і запавяшчала захаваць гэтае сьвятое для яе і ўсіх прыхільнікаў творчасьці Ўладзімера Караткевіча месца.

Пахавалі Натальлю Кучкоўскую сёньня ў Менску на Паўночных могілках побач з жонкай ейнага славутага брата Валянцінай і маці Надзеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG