Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК ХОЧА ВЫКАРЫСТАЦЬ МАСКОЎСКІЯ ДАМОЎЛЕНАСЬЦІ ЧАТЫРОХ КРАІНАЎ СНД, КАБ НЕ АДДАВАЦЬ ЦЭНТРАБАНКУ РАСЕІ ПРАВА НА ЭМІСІЮ АГУЛЬНАЙ ВАЛЮТЫ


Юры Сьвірко, Менск

Беларускі бок па-ранейшаму не пагаджаецца з імкненьнем Масквы зрабіць Цэнтрабанк Расеі адзіным эмісійным цэнтрам супольнае валюты. Але цяпер Менск спасылаецца на будучую зону вольнага гандлю з удзелам Украіны й Казахстану ды прапаноўвае сфармаваць эмісійны цэнтар як сыстэму нацыянальных банкаў пад кіраўніцтвам міжбанкаўскай валютнай рады.

Памочнік старшыні праўленьня Нацбанку Беларусі Сяргей Дубкоў заявіў пра “досыць унівэрсальны мэханізм функцыянаваньня адзінага эмісійнага цэнтру”. Гэтыя прапановы будуць разглядацца ў Маскве 27 лютага на двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў урадаў і цэнтральных банкаў Расеі й Беларусі. Кіраўнік управы інфармацыі беларускага Нацбанку Анатоль Драздоў заявіў: “Пакуль пляны двухбаковай валютнай інтэграцыі Расеі й Беларусі не скасоўваюцца, але ўсё будзе залежаць ад тэмпаў інтэграцыі чатырох краінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG