Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГІСТОРЫКА НІНУ СТУЖЫНСКУЮ ПРЫМУШАЮЦЬ АДМОВІЦЦА АД УДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ


Уладзімер Глод, Менск

Спадарыня Стужынская 21 лютага была ў шпіталі — на гэты дзень ёй прызначылі невялікую плянавую апэрацыю. Таму сустрэцца зь ёй не ўдалося. Пра інцыдэнт, які выклікаў шырокі розгалас у партыі, распавядае старшыня “Народнай грамады” Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) “Учора адбыўся выпадак, які нават для нашых, беларускіх умоваў, мне падаецца не зусім звычайным. Адна справа, калі “душаць” апазыцыйных кандыдатаў дзесьці ў мястэчку. А тут усё ж Менск, Акадэмія навук. Карацей кажучы, нашага кандыдата ў дэпутаты і майго намесьніка па партыі, старшыню Беларускай лігі жанчын Ніну Стужынскую выклікаў спадар Сташкевіч — дырэктар Інстытуту гісторыі, дзе яна працуе старшым навуковым супрацоўнікам, і ва ўльтыматыўнай форме прапанаваў ёй альбо зьняцца з выбараў і спыніць палітычную дзейнасьць, альбо напісаць заяву аб звальненьні з працы па ўласным жаданьні. І папярэдзіў: калі гэтага ня будзе зроблена, яна ўсё роўна згубіць працу, але з большымі стратамі здароўя і эмацыйнай энэргіі, бо гэта будзе зроблена іншым спосабам”.

Лідэр “Народнай грамады” сказаў таксама, што штуршком да ўзьнікненьня сытуацыі стаў ліст, які днямі напісалі каля 200-х вэтэранаў на імя Аляксандра Лукашэнкі. Гісторык Стужынская некалькі гадоў таму падрыхтавала і выдала кнігу, у якой распавядае пра антысавецкі супраціў на тэрыторыі Беларусі ў 1920–30 гады. Яшчэ тады вэтэраны спрабавалі ўзбудзіць супраць аўтаркі крымінальную справу.

Мікола Статкевіч сказаў, што Ніна Стужынская абмяркоўвала сытуацыю з кіраўніцтвам партыі.

(Статкевіч: ) “Ніна ня толькі прывабная жанчына, але і вельмі моцны чалавек. Безумоўна, яна не зьбіраецца саступаць. Яна працягвае і будзе працягваць сваю выбарчую кампанію. А мы са свайго боку будзем шукаць розныя магчымасьці яе абараніць. Урэшце пачаў працаваць офіс АБСЭ, урэшце за сытуацыяй у нашай краіне ўважліва сочаць нашыя замежныя сябры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG