Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАБЕЛЫ Ў ВЕДАМАСНЫХ ІНСТРУКЦЫЯХ ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ І СУД ПАВЯРНУЛІ СУПРАЦЬ КАНДЫДАТА Ў ДЭПУТАТЫ


Казімер Яноўскі, Гомель

Фармальна актывістка Свабоднага прафсаюзу спадарыня Марчанка паплацілася кандыдацтвам з прычыны неўрэгуляванасьці падатковага заканадаўства. У дэклярацыі даходаў яна аднесла сплачаны ў бюджэт падатак у свае выдаткі. Сума даходу атрымалася меншай, чым называюць падаткоўцы.

Судзьдзя Леанора Буянкова ў рашэньні таксама спаслалася на падатковую інструкцыю 1999 году, у якой няма згадкі, што выплачаны прадпрымальнікам адзіны падатак уваходзіць у ягоныя выдаткі. Уся недарэчнасьць у тым, што адзінага падатку для прадпрымальнікаў у той час наогул не было. Ён устаноўлены дэкрэтам Лукашэнкі толькі ў 2001 годзе. Прабелы ў ведамасных інструкцыях суд, як і выбарчыя камісіі, павярнуў супраць кандыдата ў дэпутаты.

(Марчанка: ) “Ні дэпутатам, ні кандыдатам яны, відавочна, мяне бачыць ня хочуць. Дзеля гэтага ўсё і рабілася. Ім не патрэбныя дзелавыя, актыўныя людзі. У саветах ім патрэбны тыя, што пакорліва прымае навязаныя рашэньні. У мяне ўсё-такі ёсьць свой пункт гледжаньня, ёсьць сваё меркаваньне, і я іх адстойваю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG