Пазыцыю кіраўніцтва ФПБ у гэтым працэсе Бухвостаў лічыць чарговым прыкладам ціску на прафсаюзы. Зараз, паводле яго слоў, у гэты працэс ўжо ўмяшаўся Мінпрам. Чыноўнікі адмаўляюцца весьці з прафсаюзамі перамовы па заключэньні калектыўных дамоваў на 2003 год, што ёсьць парушэньнем Працоўнага кодэксу і канвэнцыяў Міжнароднай арганізацыі працы.
Спробы паскорыць аб'яднаўчы працэс Бухвостаў тлумачыць жаданьнем кіраўніцтва ФПБ "выштурхнуць" з Фэдэрацыі непажаданых прафсаюзных лідэраў напярэдадні будучых палітычных падзей у краіне. У выпадку працягу паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта ўлада, – лічыць Аляксандар Бухвостаў, – вымушаная будзе карыстацца "адміністрацыйным рэсурсам", і таму яна не зацікаўленая ў моцных прафсаюзах.