Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІВОНКА СУРВІЛЛА: “СЁЛЕТНЯЕ СЬВЯТКАВАНЬНЕ АКТУ 25 САКАВІКА ПРОЙДЗЕ ПАД ЛЁЗУНГАМ “ІНТЭГРАЦЫІ – НЕ!”


Сяргей Навумчык, Прага

(Сурвілла: ) “Прэзыдыюм прысьвяціў шмат увагі праекту закону, прадстаўленаму ў Кангрэсе кангрэсмэнам Крыстофэрам Сьмітам пад загалоўкам “Belarus Democracy Act 2003” – “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2003”. Было вырашана падтрымаць гэты праект закону. Як вам ведама, закон выступае ў абарону дэмакратыі, а таксама сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.

На парадку дня было сьвяткаваньне дня 25 сакавіка, якое ў гэтым годзе мусіць быць адказам Пуціну і прайсьці пад лёзунгам “Не – інтэграцыі!”

Разглядалася пытаньне ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі, пытаньне вельмі паважнае, бо гэта было б пачаткам фактычнай страты сувэрэннасьці Беларусі. Разглядаліся таксама пытаньні мясцовых выбараў у Беларусі, кантакты з Захадам і расейскі фактар, які зьяўляецца, як заўсёды, найбольшай небясьпекай нашай дзяржаўнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG