Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДАР МАЛЯЙЗІІ ХВАЛІЦЬ БЕЛАРУСЬ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ АД РАСЕІ


Юры Сьвірко, Менск

20 лютага ў Маляйзіі пачнецца саміт Руху недалучэньня, на які зьбіраецца беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым. Аляксандар Лукашэнка пазытыўна ацаніў тое, што чарговы саміт краінаў-сяброў Руху недалучэньня адбудзецца менавіта ў Маляйзіі, і запэўніў амбасадара гэтай краіны Дато Камарудзіна, што дэлегацыя Беларусі абавязкова возьме ўдзел у гэтым саміце. Спадар Лукашэнка назваў Рух недалучэньня “форумам незалежных дзяржаваў”.

У адказ амбасадар Маляйзіі заявіў, што разглядае Беларусь як “важную краіну” зь незалежнай пазыцыяй. Як зазначыў Дато Камарудзін, шмат якія краіны-сябры Руху недалучэньня знаходзяцца пад уплывам супэрдзяржаваў.

“Калі многія краіны часта ня маюць сваёй уласнай думкі наконт важных міжнародных пытаньняў, дык Беларусь у гэтым пляне выдзяляецца сваёй уласнай незалежнай пазыцыяй”, — заявіў амбасадар Маляйзіі ў Расеі, які цяпер адначасова акрэдытаваны ў Беларусі.

Рух недалучэньня мяркуе, што яго сябры не далучаюцца да супэрдзяржаваў, адной зь якіх дагэтуль лічыцца Расея. Беларусь, якая нібыта будуе саюзную дзяржаву з Расеяй, з кожным годам усё больш актыўна заяўляе пра сябе ў рамках Руху недалучэньня. Маляйзійскі амбасадар фактычна заявіў, што Менск не знаходзіцца пад уплывам Масквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG