“Трафік паміж апэратарамі сотавай сувязі адкрыты на аснове падпісанай 12 лютага 2003 году дамовы пра ўзаемадзеяньне”, — гаворыцца ў інфармацыі фірмы “Velcom”.
Такім чынам, канфлікт паміж апэратарамі мабільнай сувязі вычарпаны, і цяпер дазваніцца адзін аднаму могуць абанэнты ўсіх чатырох сетак сотавай сувязі, якія дзейнічаюць у Беларусі. Дзьве з гэтых сетак належаць “БелСелу”, астатнія — кампаніям “Velcom” і “МТС”.
Тарыфы на тэлефанаваньні зь сеткі “Velcom” на любую з трох іншых сетак аднолькавыя: у стандартным тарыфным пляне 340 рублёў за хвіліну ў працоўны час і 305 рублёў пасьля 9 гадзінаў вечара ды ў выходныя.