Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКІХ КАНАЛАЎ У БЕЛАРУСІ НЯ БУДЗЕ?


Ул. інф.

Гэта, паводле міністра, трэба з тае прычыны, што часьцяком інфармацыя пра Беларусь на расейскіх тэлеканалах ці ўвогуле адсутнічае, ці мае нэгатыўны характар. Сп. Падгайны падкрэсьліў, што даўгі час расейскія тэлеканалы не плацілі за выкарыстаньне рэтрансьлятараў. Гаворачы пра рашэньне беларускіх уладаў скараціць вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў і радыёстанцыяў, міністар патлумачыў, што гэта – агульная тэндэнцыя ў краінах СНД.

Міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны паведаміў, што да 1 ліпеня ўсе тэлевізыйныя аб’яднаньні і радыёстанцыі мусяць прайсьці перарэгістрацыю. Паводле яго, гэтая мера не азначае іх закрыцьця, а накіраваная на ўпарадкаваньне іх адміністрацыйнай і творчай працы. У краіне дзейнічае 56 дзяржаўных і прыватных, нацыянальных, абласных і мясцовых телекампаніяў, а таксама 12 FM-станцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG