Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІВАН КАЕДЖЫКАЎ: “Я ПЕРАКАНАНЫ, ШТО БЕЛАРУСЬ МАЕ ЭЎРАПЕЙСКУЮ БУДУЧЫНЮ”


Віталь Цыганкоў, Дортмунд

(Карэспандэнт: ) “Ці назірае Рады Эўропы за мясцовымі выбарамі ў Беларусі, і наколькі гэтая выбарчая кампанія можа паўплываць на адносіны паміж Радай Эўропы і Беларусьсю?”

(Каеджыкаў: ) “Што тычыцца кампаніі мясцовых выбараў, якая праходзіць зараз у Беларусі, то тыя пажаданьні, якія выказвала парлямэнцкая тройка (Эўразьвяз, АБСЭ і Рада Эўропы) наконт прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў, застаюцца ў сіле. Беларусь павінна мець добрае выбарчае заканадаўства, доступ кандыдатаў да мэдыяў, іхную магчымасьць данесьці свае думкі да выбаршчыкаў, свабодныя мэдыі і павагу да правоў чалавека.

Рада Эўропы ня можа праводзіць назіраньне за выбарамі, паколькі дасюль не была запрошаная беларускімі ўладамі. Мы, вядома ж, працягваем цікавіцца падзеямі ў Беларусі, і паколькі Беларусь застаецца краінай-кандыдатам ў Раду Эўропу, мы заўсёды гатовыя адказаць на пазытыўныя зьмены ў Беларусі”.

(Карэспандэнт: ) Як бы вы ацанілі цяперашні стан дачыненьняў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы? Ці адбываюцца тут якія-небудзь зьмены за апошнія месяцы?

(Каеджыкаў: ) “Калі б я мусіў апісаць гэтыя дачыненьні вельмі коратка, у некалькіх словаў, я б сказаў, што дачыненьні, на жаль, знаходзяцца на вельмі нізкім узроўні. Рада Эўропы працягвае нашую палітыку адчыненых дзьвераў, нашая праца даступная для беларускіх урадавых экспэртаў, яны могуць свабодна яе ацэньваць. Парлямэнцкая Асамблея РЭ працягвае запрашаць на свае паседжаньні прадстаўнікоў розных палітычных сілаў – як з Палаты прадстаўнікоў, так і апазыцыі. Мы гатовыя ўдзельнічаць ў канструктыўным супрацоўніцтве з уладамі, і разам з тым мы маем намер падтрымліваць статус выкананьня папярэдніх умоваў для сяброўства ў Радзе Эўропы”.

(Карэспандэнт: ) “Калі, на вашую думку, Беларусь будзе ў Радзе Эўропы, і калі казаць больш агульна, ня толькі ў гэтай арганізацыі, але ў шырокім кантэксьце ў Эўрапейскай супольнасьці? Здаеца, цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ня бачыць дзяржаву ў рамках эўрапейскіх структураў і хутчэй гатовае асудзіць сабе на добраахвотную самаізаляцыю”.

(Каеджыкаў: ) “Спачатку я хацеў бы вярнуцца да вашага пытаньня і не пагадзіцца з вашым сьцьверджаньнем. Я думаю, што беларускае кіраўніцтва (і прэзыдэнт, і ўрад) хоча, каб Беларусь стала сябрам Рады Эўропы. Калі б гэта не было так, яны б не падавалі заяўку на ўступленьне ў Раду Эўропы. Але на што яны не гатовыя ў дадзены момант, дык гэта прызнаваць каштоўнасьці Рады Эўропы. Але мы адчыненыя, і чакаем ад іх і заклікаем іх зрабіць гэта.

Я перакананы, што Беларусь мае эўрапейскую будучыню. Беларусь – эўрапейская краіна паводле культуры, мэнталітэту беларускіх людзей. Гэта я мог назіраць сам, паколькі маю шмат сяброў у Беларусі. Усе вашыя суседзі абралі сабе эўрапейскі кірунак, нават Расея. Я ня бачу ніякай іншай будучыні для Беларусі, акрамя эўрапейскай у 21 стагодьдзі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG