Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ СКАСАВАЛА СВАЁ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ТАВАРЫСТВУ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ


Валянціна Аксак, Менск

Старшыня ТБМ Алег Трусаў мяркуе, што прычынай перагляду магло стаць тое, што асноўным аргумэнтам тэбээмаўцаў на судзе быў аб’ект абвінавачаньня — крыж. Чыноўнікі, лічыць спадар Трусаў, на судзе адумаліся ды з маральных меркаваньняў вырашылі адмяніць папярэджаньне.

Цяпер у таварыства застаецца яшчэ адно папярэджаньне міністэрства. Яго абскарджваць актывісты беларушчыны ня будуць. Больш за тое, вінаватага ў папярэджаньні старшыню Лідзкае рады ТБМ Станіслава Судніка рада таварыства забавязала выканаць патрабаваньні чыноўнікаў ды вырабіць пячатку, як тое прадпісвае закон, згодна з зарэгістраваным узорам. Гэта значыць, з “Пагоняю” на відарысе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG