Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Па-за тактам”: Дом, які збудаваў “NRM”. 8 лютага

Выданьне новага альбому “Дом культуры” ўдзельнікі групы “NRM” абставілі як пачатак грандыёзнай акцыі ўздыму агульнай культуры грамадзянаў Беларусі. Аднак за зьнешнім гумарам, які прысутнічае і ў альбоме, і ў ягонай раскрутцы, хаваюцца цалкам іншыя рэчы. Прынамсі, Зьміцер Падбярэскі, які гутарыць зь Лявонам Вольскім і Алегам Дземідовічам, ацэньвае “Дом культуры” як найлепшую праграму калектыву за ўвесь час. Слухайце чарговае выданьне праграмы “Па-за тактам” — “Дом, які збудаваў “NRM” у суботу.


“Вострая брама”. 9 лютага

Вацлаў Гавэл, драматург і палітык, вядомы эўрапейскі інтэлектуал, які 13 гадоў кіраваў Чэскай Рэспублікай, увесь гэты час быў у полі зроку беларусаў. Яго перакладалі, на яго спасылаліся, яму верылі больш, чым свайму прэзыдэнту. Сам Гавэл на такую ўвагу беларусаў часьцяком адказваў узаемнасьцю. Іншы раз здавалася, што ён і ёсьць наш кіраўнік, толькі не прэзыдэнт электарату, а прэзыдэнт нашай надзеі, які падзяляе з намі наш погляд на незалежнасьць, культуру і мову. Новая перадача “Вострая Брама” прысьвечаная Вацлаву Гаўлу і беларускаму разуменьню ды адчуваньню гэтай асобы. У гаворцы бярэ ўдзел перакладчык Лявон Баршчэўскі.


“Праскі акцэнт”. 9 лютага

Ці прывядуць цяперашнія супярэчнасьці ў стаўленьні да ваеннай апэрацыі супраць Іраку да новага расколу Эўропы? Якіе наступствы можа мець заява Аляксандра Лукашэнкі наконт падтрымкі Іраку, якая прагучала на гэтым тыдні? Гэтыя праблемы ў наступным выпуску “Праскага акцэнту” абмяркоўваюць старшыня Ўсходне-Эўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі, супрацоўнік амэрыканскага дасьледнага цэнтру Heritage Foundation Арыэль Коэн, дырэктар беларускай службы нашага радыё Аляксандар Лукашук і кіраўнік праграмаў па краінах СНД нямецкай Рады замежнай палітыкі Аляксандар Рар. Праграма, якую падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст, выйдзе ў эфір у нядзелю, 9 лютага.


“Вольная студыя”: Гутарка зь Міхасём Тычынам. 9 лютага

Яшчэ паўтара году таму на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне прадстаўнікі беларускага дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура” рэклямавалі новы збор твораў Васіля Быкава, які меўся выходзіць на радзіме пісьменьніка. Аднак ужо зьмест першых двух тамоў, куды аўтар уключыў апавяданьні й прыпавесьці апошніх гадоў, насьцярожыў беларускія ўлады, і выданьне было прыпыненае. Пра акалічнасьці гэтай сумнай падзеі — у нядзельнай “Вольнай студыі” ў гутарцы зь Міхасём Скоблам раскажа літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук Міхась Тычына.


“Беларускі Інтэрнэт”. 9 лютага

Што піша мэр Менску ў Інтэрнэце пра моладзь? Дзе можна пачуць афіцыйны гімн сталіцы Беларусі? Ці можна пагаварыць з супрацоўнікамі менскага гарвыканакаму ў рэжыме анлайн? А таксама – чаму на сайце брытанскага Інстытуту асьвятленьня вайны й міру зьявіўся беларускі разьдзел? Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні – у чарговым выпуску перадачы “Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”, які падрыхтаваў і вядзе Віталь Тарас.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG