Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЖОРДЖ БУШ: “САДАМУ ХУСЭЙНУ БЫЎ ДАДЗЕНЫ АПОШНІ ШАНЕЦ”


Віталь Тарас, Прага

Джордж Буш выступіў перад тэле- і фотакамэрамі ў пакоі Рузвэльта ў Белым Доме. Побач зь ім стаяў дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл. Разьвіваючы тэму абвінавачаньняў супраць Іраку ў сувязях зь міжнародным тэрарызмам, зь якімі выступіў напярэдадні ў Радзе Бясьпекі ААН Колін Паўэл, Джордж Буш заявіў:

(Буш: ) “Садам Хусэйн меў доўгатэрміновыя і наўпроставыя сувязі з тэрарыстычнай сеткай, якія працягваюцца. Высокапастаўленыя супарацоўнікі ірацкай выведкі і тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Кайда з пачатку 90-х гадоў сустракаліся прынамсі 8 разоў. Ірак накіраваў экспэртаў у вырабе бомбаў, а таксама фальшывай дакумэнтацыі для супрацоўніцтва з Аль-Кайдай. Ірак таксама прадаставіў Аль-Кайдзе магчымасьць трэніравацца з хімічнай і біялягічнай зброяй. І мы маем крыніцы, якія паведамілі нам, што Садам Хусэйн нядаўна дазволіў ірацкім баявым афіцэрам выкарыстаць хімічную зброю – зброю, якой, паводле заяваў дыктатара на ўвесь сьвет, у яго няма”.

Джордж Буш упершыню загаварыў аб тым, што Ірак можа несьці непасрэдную пагрозу амэрыканскаму народу і нават зьдзесьніць напад на Амэрыку. У прыватнасьці – з дапамогай невялікіх бесьпілётных самалётаў, якія, калі іх запусьціць з марскога карабля блізу амэрыканскага ўзьбярэжжа, могуць распырскваць біялягічныя агенты над тэрыторыяй Злучаных Штатаў. На самым пачатку сваёй заявы Джордж Буш падкрэсьліў:

(Буш: ) “У Садама Хусэйна ёсьць і матыў, і сродкі, і неабачлівасьць, і нянавісьць, каб пагражаць амэрыканскаму народу”.

Паводле прэзыдэнта ЗША, для ірацкага дыктатара “гульня скончылася”: “Садаму Хусэйну быў дадзены апошні шанец. Ён адкінуў гэты шанец. Дыктатар Іраку зрабіў свой выбар. Цяпер Аб’яднаныя Нацыі і Рада Бясьпекі павінныя зрабіць свой уласны выбар”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG