Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНАДЗЬ СЕЛЯЗЬНЁЎ: “МОЖНА СПАДЗЯВАЦЦА НА ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗЬМЕНЫ ЎНУТРЫ БЕЛАРУСІ”


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

Уладзімер Цімашэвіч знаходзіцца ў Маскве з двухдзённым афіцыйным візытам. Кіраўнік польскага МЗС паведаміў журналістам, што ў часе размовы з Генадзем Селязьнёвым сьпікер расейскай дзярждумы сказаў яму, што “можна спадзявацца на палітычныя зьмены ўнутры Беларусі”.

Невядома, што меў на ўвазе спадар Селязьнёў, аднак польскія назіральнікі адзначаюць, што гэтую тэзу агучыў палітык, які ёсьць адным з найбольш шчырых прыхільнікаў беларуска-расейскай інтэграцыі.

Па спатканьні з Генадзем Селязьнёвым міністар замежных справаў Польшчы заявіў, што ягоная краіна падтрымлівае незалежнасьць Беларусі, аднак Варшава не занепакоеная працэсам беларуска-расесйкай інтэграцыі, бо “пры цяперашняй канцэпцыі гэтай інтэграцыі беларуская дзяржава ня зьнікне”.

Варта прыгадаць, што зусім нядаўна Польшча запрапанавала краінам “пятнаццаткі”, а таксама Беларусі, Расеі, Украіне і Малдове адмысловы праект усходняй палітыкі Эўразьвязу пасьля пашырэньня.

У праекце, у прыватнасьці, гаворыцца, што Эўрапейскі Зьвяз павінен даць магчымасьць Беларусі далучыцца да працэсу інтэграцыі ў Аб’яднаную Эўропу, калі ў гэтай краіне зьменіцца ўнутраная палітычная сытуацыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG