Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАРШЫНЯ “ГРАМАДЗЯНСКІХ ІНІЦЫЯТЫВАЎ” ВІКТАР КАРНІЕНКА АБАРАНЯЕ СВОЙ ДОМ


Казімер Яноўскі, Гомель

Пры канцы студзеня вядомы ў горадзе грамадзкі актывіст, кіраўнік аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” Віктар Карніенка прымаў у сваім прыватным доме на вуліцы Палескай амбасадара ЗША ў Беларусі Майкла Козака.

Празьмерную цікавасць да візыту праявіў шэраг дзяржаўных установаў.

Спачатку сюды без запрашэньня гаспадара праніклі невядомыя людзі з тэлекамэрамі. Яны называліся здымачнай групаю абласнога дзяржаўнага тэлебачаньня. Калі іх папрасілі за браму, тэлеапэратары сталі здымаць усіх гасьцей, што прыходзілі ў дом.

Разам з так званаю тэлегрупаю супраць волі гаспадара ў дом прыйшлі прадстаўніцы абласной управы юстыцыі. У адной зь іх Віктар Карніенка пазнаў спэцыялістку аддзелу грамадзкіх аб’яднаньняў спадарыню Стрыжневу. Якіх-небудзь дакумэнтаў, што давалі б законную падставу прыйсьці ў прыватнае жытло, прадстаўніцы ўправы юстыцыі ня мелі.

Яшчэ праз паўгадзіны ў доме на вуліцы Палескай зьявіліся два супрацоўнікі абласной падатковай інспэкцыі, у іх ліку — галоўны інспэктар Ігар Хадасок.

У адмысловай заяве на імя пракурора Чыгуначнага раёну Гомеля спадара Лашкіна Віктар Карніенка папрасіў высьветліць усіх асобаў, хто без дазволу ўрываўся ў ягоны дом, і прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне канстытуцыйнага права недатыкальнасьці прыватнага жытла. Да заявы прыкладзеныя фотаздымкі некаторых незнаёмцаў.

Копіі заявы ў пракуратуру спадар Карньенка даслаў місіі АБСЭ, амэрыканскай амбасадзе ў Менску і мас-мэдыям.

Відавочца тых падзеяў Уладзімер Кацора так выказаўся наконт нашэсьця афіцыйных асобаў у прыватны дом кіраўніка “Грамадзянскіх ініцыятываў”.

(Кацора: ) “Я думаю, што не маглі яны, адны і другія, прыйсьці проста так. Вядома ж, іх нехта паслаў. Хто зьяўляецца лялькаводам у гэтай сытуацыі, можна толькі здагадвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG