Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКІЯ ЧЫНОЎНІКІ ВЫКОНВАЮЦЬ РАСПАРАДЖЭНЬНЕ ПУЦІНА І СТВАРАЮЦЬ “АДЗІНАЕ МІГРАЦЫЙНАЕ ПОЛЕ” З БЕЛАРУСЬСЮ


Сяргей Навумчык, Прага

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Расеі, кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Андрэй Чарненка пацьвердзіў, што расейскія міграцыйныя карты грамадзянам Беларусі ня будуць выдавацца.

Нагадаем, што сёньня некаторыя расейскія сродкі масавай інфармацыі са спасылкай на мінісітэрства ўнутраных справаў паведамілі, што грамадзянам Беларусі такія карткі будуць патрэбныя. Андрэй Чарненка заявіў таксама, што “створаныя перадумовы для фармаваньня адзінага міграцыйнага поля зь Беларусьсю”. Ён адзначыў, што “адпаведныя службы Беларусі ўзялі на сябе абавязкі ў справе абароны інтарэсаў Расеі на зьнешніх межах”.

Прыкметна, што ў інтэрвію агенцтву Інтэрфакс намесьнік расейскага міністра называе заходнія межы Беларусі не інакш як “межамі саюзнай дзяржавы”, а грамадзянаў Беларусі лічыць “грамадзянамі Саюзнай дзяржавы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG