Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ВЯСКОЎЦЫ ПАКІДАЮЦЬ КАЛГАСЫ


Казімер Яноўскі, Гомель

Да нядаўняга часу ў вёсцы Касакоўка Жлобінскага раёну існаваў калгас “Шлях Леніна”. Праўдападобна, вяскоўцы стаміліся ісьці ленінскім шляхам. Калгасны сход пастанавіў распусьціць гаспадарку і далучыцца да фэрмэра Фёдара Ражкова. Апошні, як і Міхаіл Шруб на Тураўшчыне, прыняў усіх працаздольных і пэнсіянэраў да сябе — агулам 237 чалавек.

Распавядае Галіна Чупрыгіна, чый муж таксама галасаваў за далучэньне да фэрмэра:

(Чупрыгіна: ) “Усе былі “за”. Супраць не было. Людзям жыць трэба. Свая гаспадарка ў фэрмэра Ражкова выдатная. Але калі яму не дапамогуць, не адтэрмінуюць, ня сьпішуць калгасныя даўгі, то невядома, як фэрмэр выплыве. Свае грошы ён укладвае, а што наўзамен атрымае?”

Да скасаваньня калгасу вяскоўцы 5 месяцаў не атрымлівалі заробак з прычыны паўмільярднага доўгу. Фэрмэр прапанаваў, перш чым далучыць збанкрутавалы калгас да сваёй гаспадаркі, улічыць гэты даўг пры падзеле маёмасьці на паі.

Сьведчыць былая калгасная эканамістка Зінаіда Лебедзева:

(Лебедзева: ) “Розьніцу падзялілі на паі, розьніцу паміж маёмасьцю калгасу і даўгамі. Маёмасьць у нас дабітая, кароўнікі разваленыя. Засталося 84 мільёны. Вось іх і падзялілі”.

За дзесяцігодзьі працы сярэдні пай у калгасьніка склаў 354 тысячы беларускіх рублёў, гэта меней за 200 даляраў.

Аблвыканкам надзвычай хутка зацьвердзіў пераход калгасьнікаў да фэрмэра Ражкова. Гэтаксама, як і скасаваньне калгасу імя Кірава і пераход да фэрмэра Сяргея Барысенкі зь вёскі Старая Рудня.

Многія лічаць, што такая апэратыўнасьць уладаў зьвязаная з трохдзённай нарадай у пытаньнях рэфармаваньня сельскай гаспадаркі, якая пачалася сёньня ў Жлобінскім раёне і ў якой возьме ўдзел Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG