Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАПАМОГА ЗША БЕЛАРУСІ Ў 2004 ГОДЗЕ БУДЗЕ СКАРОЧАНАЯ ПРЫКЛАДНА НА 15%


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Новы бюджэт акрэсьлівае шэсьць асноўных накірункаў замежнай дапамогі. Перш за ўсё гэта затраты, накіраваныя на змаганьне з тэрарызмам. Амаль 5 мільярдаў даляраў плянуецца выдзеліць на праграмы бясьпекі тым краінам, якія ужо далучыліся да ЗША ў барацьбе з тэрарызмам. Гэта самае вялікае асыгнаваньне з часткі бюджэту, прызначанай на замежную дапамогу.

2 мільярды даляраў выдзяляецца на новыя праграмы барацьбы зь беднасьцю і хваробамі. Яшчэ амаль 3 мільярды – на праграмы для дзяцей. Сярод іншых прыярытэтаў замежнай дапамогі лідэрства ўтрымлівае, як і раней, барацьба з наркотыкамі, асабліва ў Лацінскай Амэрыцы, і дапамога ва ўстанаўленьні дэмакратыі ў гэтым рэгіёне.

Сярод замежных праграм бюджэту ёсьць адная цікавая новая праграма заахвочваньня “Выклік Стагодзьдзя” (Millennium Challenge Account). Гэта фактычна праграма партнэрства, скіраваная на падтрымку краінаў, якія сталі на шлях рэформ. Я зьвярнулася з пытаньнем да кіраўніка беларускага аддзелу ў Дзярждэпартамэнце ЗША Майкла Ўэгара, ці можа быць месца Беларусі ў гэтай праграме. Майкл Уэгара адказаў, што Беларусь тэарэтычна магла б атрымліваць дапамогу па гэтай праграме, але наўрад ці пройдзе кваліфікацыйны стандарт. Дарэчы, пакуль невядомыя крытэры адбору краін, але вызначальнымі фактарамі будуць наяўнасьць дэмакратычных і эканамічных рэформ.

Што да агульнай сумы дапамогі Беларусі ў 2004 годзе, дык гэтая сума будзе скарочаная амаль на 15%. Пад скарачэньні падпалі таксама праграмы дапамогі Расеі ды Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG