Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УТА ЦАПФ: "ПАЗЫЦЫЯ АБСЭ НІЯК НЕ ЗЬМЯНІЛАСЯ”


Алена Панкратава, Менск

Як паведаміла Ута Цапф, нягледзячы на адпаведныя зрухі з боку афіцыйнага Менску ў справе адкрыцьця новага офісу АБСЭ, патрабаваньні эўрапейскіх парлямэнтароў да Беларусі застаюцца ранейшымі. Такім чынам, у часе маючых адбыцца сустрэчаў эўрапейскіх парлямэнтароў з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску чатыры асноўныя патрабаваньні АБСЭ будуць фігураваць па-ранейшаму. Размова ідзе пра рэальныя паўнамоцтвы парлямэнту, спыненьне дыскрымінацыі палітычнай апазыцыі, свабоду прэсы і доступ апазыцыі да дзяржаўных СМІ. Паводле спадарыні Уты Цапф, гэтыя патрабаваньні ёсьць "галоўным зернем працы АБСЭ".

(Цапф: ) "Зразумела, нашая пазыцыя ў дачыненьні да беларускіх уладаў ніяк не зьмянілася і ня можа зьмяніцца, нягледзячы на адкрыцьцё офісу АБСЭ, прызначэньне ягонага кіраўніка. Вядома, што місія АБСЭ заўсёды спрабавала правесьці гэтыя прынцыпы ў Беларусі, спрабавала гэта зрабіць і нашая працоўная група. Такія рэчы як дэмакратызацыя, правы чалавека, лібэралізацыя мы абмяркоўваем ў Беларусі заўсёды, бо іх стан незадавальняючы з гледзішча цывілізаванай Эўропы. Падобныя праблемы як былі, так і застаюцца. Зразумела, нельга ня ўлічваць пазытыўныя зрухі, а менавіта тое, што ў нас зьявіліся шанцы зноў працаваць разам зь місіяй АБСЭ над гэтымі праблемамі".

У часе візыту ў Менск эўрапейскія парлямэнтары сустрэнуцца зь міністрам замежных справаў і міністрам інфармацыі, прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта, дэпутатамі абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу. Заплянаваныя кантакты з прадстаўнікамі апазыцыі і незалежнай прэсы.

(Цапф: ) "Мушу сказаць, што, у адрозьненьне ад нашага апошняга візыту летась у траўні, мы ня мелі ніякіх праблемаў з атрыманьнем візаў. Тыя дзіўныя рэчы, якія мінулым разам напаткалі прадстаўнікоў нашай дэлегацыі, канечне ж, мелі сваё тлумачэньне. Зараз ёсьць надзеі, што беларускі бок жадае дапамагаць нашаму боку ў вырашэньні адпаведных праблемаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG