Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТРАГЕДЫЯ “КАЛЮМБІІ” НЯ СПЫНІЦЬ ПЛЯНАЎ ЗША Ў СПРАВЕ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯ КОСМАСУ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

У нядаўняй заяве да прэсы Ары Фляйшэр, прэс-сакратар Белага Дому, сказаў, што “Прэзыдэнт Буш разглядае страту шатла “Калюмбія” як вялікую трагедыю, якая закранула жыцьці многіх людзей, і як напамін, што палёты ў космас ёсьць справай рызыкоўнай”. Але прэзыдэнт не разглядае гэтую трагедыю ў зьвязку зь іншымі падзеямі ў сьвеце. Гэта значыць, што катастрофа шатла не паўплывае на пляны ЗША што да канфрантацыі з Іракам. Пазьней таксама Дэн Бартлет, дырэктар сувязяў з грамадзкасьцю ў Белым Доме, заявіў, што трагедыя “Калюмбіі” ня зьменіць паглядаў Джорджа Буша на дачыненьні з Іракам і што ЗША дастаткова моцныя, каб адначасова вырашаць унутраныя і зьнешнія праблемы. У сераду дзяржаўны сакратар Колін Паўэл павінен выступіць перад Радай Бясьпекі ААН, каб выкласьці аргумэнты і факты за хуткае раззбраеньне Іраку.

Прэзыдэнт Джордж Буш таксама сказаў, што трагедыя “Калюмбіі” ня спыніць плянаў ЗША па далейшым дасьледаваньні космасу. Трагедыя, аднак, узнавіла ўвагу ўраду да касьмічных праграм, іх бясьпекі і фінансаваньня. Зараз пачалі ўздымаць шматлікія сраваздачы супрацоўнікаў НАСА ды іншых агенцый, якія на працягу некалькіх апошніх гадоў спрабавалі зьвярнуць увагу на недастатковае фінансаваньне праграм і недахоп кваліфікаванага пэрсаналу. Скарачэньні бюджэту найперш прыводзілі да скарачэньня праграм бясьпекі палётаў і мадэрнізацыі абсталяваньня. Многія навацыі, такія, як напрыклад, капсула для астранаўтаў, якая магла б у апошнюю хвіліну эвакуяваць экіпаж, былі адсунутыя на пазьней. Таксама з-за бюджэтнага дэфіцыту многія апэрацыі па канструяваньні і ўтрыманьні шатлаў былі аддадзеныя прыватным кампаніям паводле сыстэмы найменшай прапанаванай цаны за паслугі. У гэтай сытуацыі НАСА часткова губляла кантроль за якасьцю і працэсам вытворчасьці.

Трагедыя падштурхнула заканадаўцаў узнавіць сэрыю слуханьняў аб пытаньнях бясьпекі і фінансаваньня касьмічных праграм у Кангрэсе. Першае паседжаньне камісіі па навуцы прызначана на 27 лютага. Тым часам на арбітальнай станцыі застаюцца 3 астранаўты: 2 амэрыканцы і адзін расеец, якія павінны былі вярнуцца на зямлю ў сакавіку. Пляны іх вяртаньня пакуль адкладзеныя да невядомай будучыні, калі касьмічнаму флёту зноў будзе дазволена выходзіць у космас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG