Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ НЯ ЗДОЛЕЛІ ПРАЙСЬЦІ ЭТАП РЭГІСТРАЦЫІ МНОГІЯ ПРАДСТАЎНІКІ АПАЗЫЦЫЙНЫХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЯЎ


Уладзімер Глод, Менск

Сярод тых, каму адмоўлена ў барацьбе за дэпутацкія мандаты, шмат прадстаўнікоў апазыцыі. Напрыклад, у Цэнтральным раёне Менску такое рашэньне прынялі адносна сябра БНФ, вядомага прафэсара-эканаміста Барыса Жалібы, намесьніка старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алега Маркевіча, супрацоўніцы праваабарончага цэнтру “Вясна” Леанарды Мухінай.

Вось паказальная статыстыка — сярод прэтэндэнтаў у чатырох акругах Цэнтральнага раёну было 12 сяброў апазыцыйных партыяў. Роўна палова зь іх выключаная з барацьбы за дэпутацкія мандаты.

Прычыны адмовы розныя — адны нібыта неахайна запоўнілі неабходныя дакумэнты (напрыклад, сябар ЛДП Аляксей Кучмель не напісаў заяву пра жаданьне балятавацца), у іншых знайшлі шмат несапраўдных подпісаў, хтосьці не ўключыў у дэклярацыю аб даходах і маёмасьці ўсіх зьвестак.

Кіраўнік менскай філіі Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна, які ў якасьці назіральніка прысутнічаў на паседжаньні выбарчай камісіі Цэнтральнага раёну, так камэнтуе падзеі:

(Кішкурна: ) “Трэба разьбірацца канкрэтна з кожным кандыдатам. Вось я асабіста зьбіраў подпісы за Жалібу і лічу, што там у нас ня можа быць столькі памылак, колькі яму прыпісала камісія. Таму зараз мы запросім юрыста з праваабарончай арганізацыі “Вясна”, і няхай яны правяраюць. Ды і кандыдаты хай пацікавяцца сваім лёсам, калі яны хочуць дамагчыся ўлады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG