Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ЧАТЫРЫ ВАКАНСІІ Ў МЕНСКІМ ОФІСЕ АБСЭ — ДВАЦЦАЦЬ ПРЭТЭНДЭНТАЎ


Уладзімер Глод, Менск

Пасьля таго як АБСЭ дамовілася зь беларускімі ўладамі, што ў менскім офісе будуць працаваць пяць замежных чыноўнікаў, да 21 студзеня АБСЭ прымала заяўкі адкрытага конкурсу на запаўненьне чатырох вакансіяў, акрамя кіраўніка.

У паведамленьні Яна Кубіша ня згадваюцца ні прозьвішчы прэтэндэнтаў, ні краіны, якія яны прадстаўляюць. Аднак ужо сёньня можна меркаваць, што сярод новых супрацоўнікаў ня будзе грамадзянаў Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі — краінаў, якія маюць агульную дзяржаўную мяжу зь Беларусьсю. У АБСЭ існуе агульнае правіла: не прызначаць у склад місіі грамадзянаў памежных краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG