Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ВЫРАШЫЛІ ПАЧАЦЬ СТРАЙК


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Учора на сустрэчу з уладамі й кантрольнымі службамі прыйшлі больш за 1 тысячу прадпрымальнікаў. Сустрэчу арганізаваў Клюб прадпрымальнікаў. Але людзі не атрымалі гарантыяў, што праверкі і штрафаваньне на рынках спыняцца.

Сёньня раніцай дзеяч прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі распаўсюдзіў на рынках сваю ўлётку. У ёй пішацца, што пачаўся дыялёг з уладамі. Таму, паводле рашэньня страйкаму прадпрымальнікаў краіны, страйк адкладаецца на няпэўны час.

Ва ўлётцы таксама гаворыцца, што сёньня БНФ быццам бы паспрабуе арганізаваць на пляцы Леніна несанкцыянаваны мітынг. Гэтая ўлётка падзяліла прапрымальнікаў. Людзі разгубіліліся: што рабіць далей? Страйкаваць ці не? Самога Леванеўскага сустрэлі непрыхільна. Асабліва пасьля таго, як ён назваў збор прадпрымальнікаў “чыстай вады правакацыяй”.

(Галасы: ) “Аб чым тады зь ім гаварыць! Сыходзь! Надакучыў!”

Людзі выказвалі няверу ў існаваньне рэспубліканскага страйкавага камітэту. Адбылося стыхійнае галасаваньне за тое, каб з 1 лютага страйкаваць.

Сёньняшняя падзея засьведчыла змаганьне за лідэрства ў прадпрымальніцкім руху. Прычым такое змаганьне, калі бакі не шкадуюць узаемных абвінавачаньняў у правакатарстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG