Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НЕКАТОРЫХ РЭГІЁНАХ МЯСЦОВЫЯ ВЫБАРЫ ПРОЙДУЦЬ ЗГОДНА З ТРАДЫЦЫЯМІ САВЕЦКАГА ЧАСУ


Уладзімер Глод, Менск

27 студзеня ў Віцебскай вобласьці зарэгістравалі пяць першых прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Сярод іх старшыня калгасу Марыя Сьцяпанава, дырэктар камбікармовага заводу Віктар Тарасевіч, намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Віктар Пятруша... У трох з чатырох акругаў выбары ў абласны савет будуць безальтэрнатыўныя. І толькі ў Гарадку за дэпутацкі мандат з ужо ўзгаданым намесьнікам старшыні аблвыканкаму спадаром Пятрушам паспрачаецца дырэктар школы Леанід Гаравой. Усе кандыдаты ў дэпутаты — беспартыйныя.

А ў Менску, дзе пакуль на адно дэпутацкае месца, прэтэндуюць амаль шэсьць чалавек, патэнцыйныя кандыдаты пакуль нічога ня ведаюць пра вынікі рэгістрацыі. Камісіі адпаведнага ўзроўню пераносяць разгляд дакумэнтаў на 29–30 студзеня — апошнія дні рэгістрацыі.

Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік тлумачыць затрымкі з рэгістрацыяй неабходнасьцю шматлікіх праверак.

(Лазавік: ) “Патрэбна ж спачатку дакумэнты праверыць усе. Натуральна, спачатку ідзе тыдзень праверкі. А потым, 28–29-га, і рэгістрацыя будзе”.

У прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі на прычыны маруджаньня зусім іншы погляд. Гаворыць кіраўнік менскай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міхась Ганчарык.

(Ганчарык: ) “Я скажу так: будуць цягнуць да апошняга. Потым толькі скажуць, каб людзі не пачалі агітацыйную кампанію на пару дзён раней”.

Сябра Палітычнай рады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхась Пліска таксама ўпэўнены, што ўлады ня будуць сьпяшацца з рэгістрацыяй.

(Пліска: ) “Я думаю, што нідзе пакуль ня будзе нічога. Яны будуць маўчаць аж да апошняга дня, каб усе разам пасьля “выстралілі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG