Iван Мяшкоў працуе кiроўцам у навучальным цэнтры берасьцейскай фiлii канцэрну “Белпалiўгаз”. Гэтымi днямi яго вылучылi кандыдатам у дэпутаты гарадзкога савету. Але пасьля падачы адпаведнай заявы ў выбарчую камiсiю, у Iвана Мяшкова адбылася размова з кiраўнiком установы, дзе ён працуе. Спадару Мяшкову абвесьцiлi, што ягоны намер браць удзел у выбарах прынясе шмат праблемаў адмiнiстрацыi навучальнага цэнтру.
(Мяшкоў: ) “Мне далi тыдзень на роздум, дзеля таго, каб я зьняў сваю кандыдатуру. Я ўсё ўзважыў i вырашыў — адмаўляцца ад выбарчай кампанii не зьбiраюся. Але каб не падводзiць дырэктарку, каб не было да яе прэтэнзiяў, я адказаў, што пiшу заяву аб звальненьнi”.
У прынятай сёньня заяве берасьцейская арганiзацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады выказвае пратэст супраць цiску на сваiх сяброў. У заяве гаворыцца, што мясцовыя сацыял-дэмакраты пакiдаюць за сабой права байкатаваць выбары, калi падрыхтоўка да iх будзе адбывацца з падобнымi парушэньнямi закону.