А 7-й раніцы жывы эфір з Прагі прапануе: самыя сьвежыя навіны, агляд беларускага і міжнароднага друку, прагноз галоўных падзеяў дня, прамыя ўключэньні карэспандэнтаў Свабоды з гарадоў Беларусі і сталіцаў сьвету.
Калі вы зловіце ранішнюю праграму беларускай Свабоды, патэлефануйце і паведамце нам якасьць прыёму. Ад 7.00 да да 7.30 раніцы чакаем вашага званка на нумар у Менску – 206 68 77.
Першыя два слухачы, якія патэлефануюць, атрымаюць падарунак – дарожны электронны будзільнік з эмблемай Радыё Свабода.
Пачніце дзень са Свабодай!