Як паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Менску, у цырымоніі падпісаньня кантракту возьмуць удзел ваенны аташэ ЗША ў Беларусі Джон Пілоні, амбасадар Майкал Козак і прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тэплін.
У ліпені 2001 году завершыўся першы этап рэстаўрацыі, у выніку якога адзін з двух корпусаў шпіталю быў пераабсталяваны пад сучасную станцыю пераліваньня крыві. Тады амэрыканскі бок выдаткаваў 420 тысячаў даляраў.