Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ВЫНЕСЛА ДРУГАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ТБМ


Валянціна Аксак, Менск

На 27 студзеня ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд пазову Таварыства беларускае мовы да Міністэрства юстыцыі аб незаконнасьці першага папярэджаньня.

Летась у лістападзе Мінюст зьвінаваціў ТБМ у парушэньньні заканадаўства пры правядзеньні дзьвюх акцыяў. Першая — нібыта незаконнае ўсталяваньньне крыжа памяці ў Лідзкім раёне Гарадзеншчыны ў гонар палеглае мясцовае шляхты ў нацыянальна-вызвольных паўстаньнях супроць расейскага панаваньня. І другое парушэньне заканадаўства ТБМ дапусьціў, паводле Мінюсту, пры правядзеньні верасьнёўскага месячніка “Размаўляем па-беларуску”.

Намесьнік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў патлумачыў нашаму радыё, што гэтыя абвінавачаньні, асабліва першае, маюць не юрыдычныя, а чыста палітычныя падставы.

(Кручкоў: ) “Гэта, канечне, улады не напісалі, але я думаю, што папярэджаньне нам вынесенае таму, што падчас эўфарыі з нагоды ўзьяднаньня, аб’яднаньня ці чаго там яшчэ з Расеяй, тут ставіцца мэмарыяльны знак, які гаворыць пра тое, што ўсё было ў нашай гісторыі, і што беларусы ваявалі таксама і з расейцамі”.

Цікава, што як толькі кіраўніцтва ТБМ падало пазоў у суд, Мінюст адразу ж распачаў татальную праверку дзейнасьці таварыства. Чыноўнікі запатрабавалі для аналізу ўсе дакумэнты, пачынаючы ад моманту рэгістрацыі ў 1991 годзе. Што, на думку намесьніка старшыні ТБМ, ня ёсць выпадковым супадзеньнем, а сьведчыць пра наўмыснасьць намераў Мінюсту.

(Кручкоў: ) “Хутчэй за ўсё, яны адчуваюць хісткасьць сваёй пазыцыі. Але дзеля таго, каб уратаваць гонар свайго мундзіру, рыхтуюць чарговае папярэджаньне за нейкія іншыя, фармальныя мажлівыя парушэньні”.

Новае папярэджанне Мінюсту пацьвярджае гэтае меркаваньне кіраўніцтва арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG