Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ САМАГУБСТВА МІХАІЛА КАЛАМІЙЦА БУДЗЕ ПРАЦЯГНУТАЕ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Сьледчыя кіеўскай пракуратуры, якія вядуць справу Міхаіла Каламійца, якіх ужо сёньня чакалі ў Беларусі, пакуль не прыехалі. Аднак, як паведамілі мне ў прэсавай службе пракуратуры Кіева, гэта не азначае адмову ад плянаў прыехаць у Беларусь для падаўжэньня высьвятленьня прычынаў самагубства дэрэктара агенцыі “Ўкраінскія навіны”. Проста гэтыя пляны па тэхнічных прычынах давялося скарэктаваць, паведаміла супрацоўніца прэсавай службы пракуратуры Кіева Міраслава Піх.

(Піх: ) “Тое, што пракурор Кіева Васіль Прысяжнюк паведаміў журналістам, што ствараецца сьледчая група для паездкі ў Беларусь, гэта праўда. Усё застаецца. Група паедзе пэўна на будучым тыдні, як будзе ўсё падрыхтавана, найхутчэй”.

У пракуратуры Беларусі аднак ня лічаць, што ўкраінскія сьледчыя знойдуць нешта новае падчас наведваньня Беларусі. Паводле зьвестак прэсавага сакратара рэспубліканскай пракуратуры, сумнявацца ў тым, што Міхаіл Каламіец добраахвотна пайшоў з жыцьця, не даводзіцца.

(Таранаў: ) “Сумневу ў тым, што гэта самагубства, у беларускіх сьледчых няма. У яго ў кватэры знойдзеная частка вяроўкі, на якой ён тут павесіўся. Такім чынам, зразумела, што чалавек рыхтаваўся. І жонцы ён казаў шмат разоў, што надакучыла жыцьцё і ўсё такое. А чаму ў Беларусі ён гэта зрабіў — ёсьць адна вэрсія, аднак яна пакуль не пацьвярджаецца”.

Пытаньне, чаму ўкраінскі журналіст вырашыў пайсьці з жыцьця менавіта ў лесе пад Маладэчнам, ня менш цікавіць калегаў журналіста ды грамадзкасьць Украіны. Дагэтуль не адхіленая вэрсія, паводле якой Каламійца маглі прымусіць пайсьці з жыцьця з прычыны ягонага канфлікту з украінскімі ўладамі.

У тым ліку не выключаецца, што дырэктару агенцыі адпомсьцілі за агалошваньне зьвестак пра незаконны гандаль зброяй. Менавіта пад ціскам грамадзкасьці кіеўская пракуратура была вымушаная працягнуць расьсьледаваньне і пагадзіцца на незалежную экспэртызу цела Міхаіла Каламійца, а таксама вырашыць дасканальна дасьледаваць беларускі сьлед у гісторыі ягонай сьмерці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG