Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІНЧУКІ СУМНЯЮЦЦА, ШТО ВЫБАРЫ БУДУЦЬ СПРАВЯДЛІВЫЯ


Алег Супрунюк, Пiнск

Нагодай для звароту да абласных уладаў сталася тое, што Пiнскi гарвыканкам фактычна праiгнараваў прапановы мясцовых палiтычных партыяў i грамадзкiх аб’яднаньняў па ўключэньню сяброў гэтых арганiзацыяў у склад участковых выбарчых камiсiяў. З усiх прапанаваных кандыдатураў пiнская вэртыкаль пагадзiлася толькi з двума.

Cтаршыня Пiнскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камiтэту Вiктар Ярашук нагадаў, што яшчэ 15 лiстапада летась пiнскiя палiтычныя партыi i грамадзкiя аб’яднаньнi напiсалi лiст у гарвыканкам. Каб выбары прайшлi празрыста i дэмакратычна, яны настойвалi на ўключэньне прадстаўнiкоў палiтычных партыяў i грамадзкiх аб’яднаньняў у склад участковых камiсiяў.

Iнiцыятары звароту (а гэта дзевяць чалавек, вылучаных ад мясцовай апазыцыi) настойваюць на тым, каб Берасьцейскi аблвыканкам забавязаў пiнскую вэртыкаль дадаткова ўключыць у склад участковых камiсiяў сяброў апазыцыйных партыяў. У iншым выпадку, сьцьвярджаецца ў звароце, дэмакратычнасьць выбараў будзе ставiцца пад сумнеў.

Гаворыць адзiн з аўтараў звароту Сяргей Касьцюковiч:

(Касьцюковiч: ) “Справа ў тым, што зараз дакладна бачна i назiраецца варыянт, што будзе фальсыфiкацыя. Што перашкаджае ўладам? Людзi ёсьць, магчымасьцi ёсьць, месца ёсьць. Застаецца жаданьне толькi”.

Варта заўважыць, што i ў iншых раёнах Берасьцейшчыны, у тым лiку ў самiм Берасьцi, сябры апазыцыйных партыяў ня трапiлi ў склад участковых выбарчых камiсiяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG