Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ ЗЬДЗІЎЛЕНЫ ПРЫПЫНЕНЬНЕМ СПРАВЫ АБ ЗЬНІКНЕНЬНІ ВІКТАРА ГАНЧАРА І АНАТОЛЯ КРАСОЎСКАГА


Ул. інф.

(Кавалёў: ) “Вашае паведамленьне мяне надзвычай зьдзівіла. Што тычыцца камісіі, то мы, зразумела, будзем тэрмінова цікавіцца, чаму сьледчыя дзеяньні спыненыя. Трэба сказаць, што цікавіцца гэтым нам складана. Дагэтуль мы не атрымалі ад беларускіх ўладаў наўпроставых адказаў на нашыя пытаньні. У прыватнасьці, не было адказаў ад беларускага парлямэнту, зь якім нам натуральна ўзаемадзейнічаць.

Што тычыцца спыненьня сьледчых дзеяньняў. Мне падаецца, што зьнікненьне людзей – гэта надзвычайная сытуацыя. Яна мусіць глыбока цікавіць любую дабрасумленую ўладу, якая зацікаўленая ў тым, каб абараняць сваіх грамадзянаў, іх бясьпеку, іх інтарэсы, якія абараняюцца законам.

Да таго ж ні для кога не сакрэт, і для беларускіх уладаў, мяркую таксама, што гэтым зьнікненьням надаецца пэўнае палітычнае значэньне. Ёсьць сур’ёзныя падставы падазраваць, што гэтыя зьнікненьні зьвязаныя з палітычнымі інтарэсамі ўлады, і такія падазрэньні наўпрост і дастаткова часта выказваюцца. Як жа ўлады могуць абвергнуць гэтыя падазрэньні? У іх ёсьць адзіны шлях – правесьці самае дакладнае дасьледваньне, знайсьці вінаватых і паставіць іх перад судом. І раптам сьледзтва па справе спыненае. Гэта, паўтаруся, дзіўна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG