Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАД ПАГРОЗАЙ ЗАКРЫЦЬЦЯ АПЫНУЛАСЯ ЯШЧЭ АДНА ГАЗЭТА ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ — “НОВАЯ ГАЗЕТА СМОРГОНИ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Рамуальд Улан зьяўляецца заснавальнікам “Новой газеты Сморгони”. Улады імкнуцца скасаваць ягоную рэгістрацыю індывідуальнага прадпрымальніка, а гэта можа пацягнуць ліквідацыю незалежнай газэты.

Сёньняшнія слуханьні ў абласным гаспадарчым судзе папрасіў перанесьці сам спадар Улан. Паколькі ў ад’езьдзе юрыст, які прадстаўляе ягоныя інтарэсы, суд адбудзецца 29 студзеня.

Спадар Улан судзіўся з райвыканкамам, які не дазволіў адкрыць яму новыя газэты. На ягоную думку, улады перайшлі ў контаратаку і самі зьвярнуліся ў суд. Спачатку райвыканкам накіраваў да яго з праверкай падатковую і пажарную службы, інспэкцыю працы. Яны знайшлі парушэньні. Улады выкарысталі іх як падставу для пазову.

Паводле спадара Ўлана, ён заснаваў газэту як фізычная асоба. У Міністэрстве інфармацыі толькі спраўдзілі наяўнасьць у яго пасьведчаньня прадпрымальніка. Аднак калі суд пазбавіць яго рэгістрацыі прадпрымальніка, міністэрства можа скасаваць і ліцэнзію на выданьне газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG