Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА БЕРАСЬЦЕЙСКАГА ЛЕКАРА ГАЛАСЫ ЗЬБІРАЕ “ХУТКАЯ”


Алег Супрунюк, Берасьце

Найбольш яскравы прыклад парушэньня выбарчага заканадаўства стаўся вядомым сябрам Беларускага Гельсынскага камiтэту, куды з адпаведнай заявай зьвярнуўся адзiн з магчымых кандыдатаў у дэпутаты абласнога савету Валянцiн Лазарэнкаў. Вось як пракамэнтаваў ягоную заяву старшыня берасьцейскага аддзяленьня БГК Iгар Маслоўскi:

(Маслоўскi: ) “Гэты факт заключаецца ў наступным: адзiн зь ягоных супернiкаў (а менавiта галоўны лекар абласной бальнiцы) выкарыстоўваў службовую машыну “хуткай дапамогi”. Яна пад’ехала да аднаго з дамоў па гэтай выбарчай акрузе. З машыны выйшлi людзi, якiя потым зьбiралi подпiсы за галоўнага лекара. Безумоўна, гэта ёсьць парушэньнем выбарчага заканадаўства, i мы параiлi Валянцiну Лазарэнкаву зьвярнуцца ў абласную выбарчую камiсiю.

Высьветлiўся яшчэ адзiн факт. Зборшчыкi подпiсаў за галоўнага лекара сьвядома ўводзiлi ў зман выбарцаў, калi казалі, што можна ставiць подпiсы толькi за аднаго чалавека. Калi паставiлi за аднаго, яны кажуць, што нельга больш нi за каго ставiць. Гэта таксама мы лiчым парушэньнем выбарчага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь”.

Паводле словаў старшынi берасьцейскага аддзяленьня БГК, зь месцаў прыходзяць паведамленьнi й пра iншыя факты парушэньня выбарчага закону. У большасьцi выпадкаў гэтыя факты фiксуюцца ва ўстановах адукацыi. Так, дырэктары некаторых берасьцейскiх школаў загадваюць настаўнiкам зьбiраць подпiсы за вызначаных уладамi асобаў. Тым часам у Пiнску, у адной з акругаў, дзе вылучаецца цяперашні старшыня гарсавету, выбары спрабуюць зрабiць безальтэрнатыўнымi. Настаўнiкаў мясцовых школаў папярэдзiлi, што тыя зь iх, хто пажадае вылучыць сваю кандыдатуру па гэтай акрузе, могуць пазбавiцца месца сваёй працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG