Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ СЬВЯТКУЕЦЕ ВЫ СТАРЫ НОВЫ ГОД?


Галіна Абакунчык, Менск

Многія мае суразмоўцы паведамілі, што вельмі любяць стары новы год і шчадрэц, а таму абавязкова будуць адзначаць гэтыя сьвяты.

(Карэспандэнт: ) “Ці сьвяткуеце вы стары новы год?”

(Спадарыня: ) “Гэта як калі. У гэтым годзе, пэўна, будзем сьвяткаваць, бо сэсія была і сапраўдны новы год не адзначылі як сьлед. А цяпер якраз вакацыі, таму можна будзе й пасьвяткаваць”.

(Спадар: ) “Сьвяткую. А якім чынам — проста памятаю, што сьвяткавалі яго па юліянскаму стылю, і гэта дадатковая нагода выпіць”.

(Спадарыня: ) “Сьвяткуем: накрываем стол, каўбасу варым, як у вёсцы. А яшчэ ходзі па пад’езьдзе, калядуем і шчадруем”.

(Спадар: ) “На працы вып’ем, пасьля ў адным, пасьля ў іншым месцы. Гэта дакладна, гэта сто адсоткаў”.

(Спадарыня: ) “Так, я сьвяткую штогоду, і гэта ўжо традыцыя. Бо мы сьвяткуем праваслаўнае Раство, а Новы год павінны быць пасьля Раства”.

(Спадар: ) “Сьвяткуем. Абавязкова ходзім калядуем. Так было з 6-га на 7-га. У нас была каза, мядзьведзь. І сёньня абавязкова пойдзем калядаваць”.

(Спадарыня: ) “Канечне, сьвяткуем. Ходзім да сяброў, знаёмых. У мяне ёсьць строй Дзеда Мароза й таксама ходзім па сваім раёне й калядуем”.

Аднак вельмі многія сярод апытаных сказалі, што сьвяткаваць стары новы год ня маюць за што ды й не ўважаюць гэтую падзею за сапраўднае сьвята.

(Карэспандэнт: ) “Ці сьвяткуеце вы стары новы год?”

(Спадарыня: ) “Не сьвяткую. У мяне шэсьць дзяцей, таму цяжка, калі праўду казаць”.

(Спадарыня: ) “У гэтым годзе не, бо ўжо цяжка ад усіх гэтых сьвятаў. А калі ёсьць настрой, то сьвяткуем”.

(Спадар: ) “Новы год сьвяткуем, а стары не. Няма грошай сьвяткаваць”.

(Спадарыня: ) “Каб грошай было шмат, то можна было б сьвяткаваць. А як грошай мала, дык не пасьвяткуеш”.

(Спадар: ) “Не, не сьвяткую, бо не лічу гэта за сьвята”.

(Спадарыня: ) “Новы год справілі й годзе, а стары новы год не сьвяткуем. А ўсё з-за таго, што грошай няма”.

(Спадар: ) “Я ненавіджу гэтыя сьвяты — маю на ўвазе ўсё тое, што адбываецца пасьля 25 сьнежня. Трэба сьвяткаваць толькі эўрапейскія сакольнікі. А ўсё астатняе, што робіцца — гэта проста жахлівая страта працоўнага часу, п’янства й поўная адсутнасьць радасьці й сьвята жыцьця”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG