Так, у вялікім інтэрвію гэтаму выданьню дырэктар Менскага інстытуту прыватызацыі й мэнэджмэнту Павал Данейка перасьцерагае, што ўласьцівыя беларусам памяркоўнасьць і талерантнасьць маюць свае межы. Беларускі эканаміст згадвае 1991 год, калі жыхары Беларусі — адзіныя ў СССР — ладзілі маштабныя вулічныя пратэсты ў зьвязку са страчанымі грашыма.
Такія пратэсты, паводле Паўла Данейкі, ня выключаныя і сёлета. Гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі дзяржава ня пойдзе на рэформы, ня здолее прадухіліць інфляцыю, і ў выніку сярэднія заробкі скароцяцца са 116 да 50 даляраў.