Тым часам радыё Deutsche Welle назвала імя новага кіраўніка місіі. Гэта былы нямецкі амбасадар ва Ўкраіне Эбэргарт Гайкен.
Паводле нямецкіх аглядальнікаў, нягледзячы на абмежаваны мандат, новая місія ў Беларусі ў сваёй працы будзе арыентавацца на галоўныя прынцыпы АБСЭ, у тым ліку дапамагаць дзяржаве ў справе будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў.
Як вынікае з публікацыі у “Frankfurter Rundschau”, адразу пасьля адкрыцьця бюро ў Менску ўрады большасьці краінаў ЭЗ здымуць візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі і іншых беларускіх кіраўнікоў.