Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Кiраўнiк ураду Літвы сказаў, што ён выканае працэдуру згодна з Канстытуцыяй, паводле якой пасьля прэзыдэнцкiх выбараў зацьвярджаецца кабiнэт мiнiстраў. Адносна вынiкаў выбараў, Бразаўскас сказаў, што “гэта выбар народу”, хоць гэтыя вынiкi зьдзiвiлi многiх у краiне i за мяжой.

РЫГА. Сёньня ў Рыгу прыбыла група экспэртаў НАТО на чале з намесьнiкам дырэктара Бюро ў бясьпецы альянсу Брыджыт Остын. Гэта першы вiзыт натаўскiх адмыслоўцаў, якiя найблiжэйшым часам таксама наведаюць астатнiя шэсьць краiнаў Усходняй Эўропы i Балтыi, што зьяўляюцца патэнцыйнымi сябрамi НАТО. Паводле афiцыйнай iнфармацыi, мэта вiзыту дэлегацыi зь пяцёх чалавек – абмеркаваць з латыскiмi прадстаўнiкамi захады ва ўдасканаленьнi сыстэмы аховы сакрэтнай iнфармацыi ў зьвязку з далучэньнем Латвii да НАТО.

ТАЛІН. Урад Эстонii ўхвалiў сёньня праект удзелу Сiлаў абароны краiны ў 2003 годзе ў 14 мiжнародных вайсковых вучэньнях, адно зь якiх – “Бурштынавая майстэрня-2003” адбудзецца на тэрыторыi Эстонii. Гэтыя манэўры ладзяцца ў межах натаўскай праграмы “Партнэрства дзеля мiру”: у Балтыйскiм моры плянуюцца апэрацыi ў пошуку i абясшкоджаньнi мiнаў першай i другой усясьветных войнаў. Акрамя таго, эстонскiя вайскоўцы возьмуць удзел у вучэньнях у Бэльгii, Данii, Лiтве, Нямеччыне, Румынii, Польшчы, Швэцыi.

ПРАГА. Прыхiльнiкi iдэi аднаўленьня манархii ў Чэхii ладзяць сёньня ў сталiчнай канцэртнай зале “Люцэрна” канцэрт пад назовам “За манархiю”. Арганiзатары акцыi, а сярод iх вядомыя палiтыкi, людзi культуры i мастацтва, выступаюць у падтрымку аднаўленьня чэскага каралеўства. Палiтычныя дыскусii апошнiх месяцаў пра тое, хто зойме крэсла прэзыдэнта Чэхii ў Праскiм Градзе пасьля Вацлава Гавэла, толькi “пацьвярджае слушнасьць гэтай iдэi”, – лiчаць манархiсты. Выбары новага прэзыдэнта Чэхii адбудуцца 15 студзеня на агульным сходзе абедзьвюх палатаў чэскага парлямэнту ў Гiшпанскай зале праскага Граду.

КІШЫНЁЎ. Нацыянальны банк Малдовы ўсьцешыць сёлета нумiзматаў: будуць вырабленыя пяць памятных i юбiлейных манэтаў. Першая манэта прысьвячаецца 330-й гадавiне гаспадара Малдовы Дзiмiтрыя Кантэмiра, якi заключыў хаўрус з расейскiм iмпэратарам Пятром Вялiкiм. Іншыя манеты вырабляюцца ў гонар 370-годзьдзя летапiсца Мiрона Косьцiна i Нацыянальнага сьвята вiна, якое было ўпершыню арганiзаванае сёлета паводле iнiцыятывы прэзыдэнта Малдовы Ўладзiмера Варонiна.

БУДАПЭШТ. Усю мiнулую ноч на бальшынi тэрыторыi Вугоршчыны iшоў моцны сьнег. У вынiку спаралiжаваныя аўтамабiльны i чыгуначны рух у многiх раёнах краiны. На захадзе i ў цэнтры краіны цягам некалькiх гадзiнаў таўшчыня сьнежнага покрыва дасягнула 10-25 сантымэтраў. Ва ўладзе сьнежнай стыхii апынуўся i Будапэшт, дзе ападкi працягваюць выпадаць. У асобных раёнах сталiцы амаль цалкам няма дарожнага руху.

БУХАРЭСТ. Знакамiтая румынская гiмнастка 19-гадовая Андрэа Радукан афiцыйна абвесьцiла пра зыход са спорту. Газэта “Нацыяналь” сёньня паведамiла, што Радукан хацела завершыць спартовую кар’еру яшчэ летась, але яе ўгаварылi застацца сябры i трэнеры, i да дабра гэта не давяло, як яна сама кажа, бо няўдала выступiла на чэмпiянаце сьвету ў вугорскiм Дэбрэцэне i розыгрышы Кубка сьвету ў нямецкiм Штутгарце.

КІЕЎ. Трэнэр чэмпiёну сьвету сярод баксёраў-прафэсiяналаў у цяжкай вазе Ленакса Льюiса Эмануэль Сцюарт лiчыць самымi важнымi для брытанскага атлета паядынкi з украiнцамi Вiталём i Уладзiмерам Клiчко, а не амэрыканцам Майкам Тайсанам. Пра гэта паведамiў сёньня афiцыйны сайт братоў Клiчко. Пакуль што няма дамоўленасьцi пра месца, час i iншыя дэталi паядынку Ленакса Льюiса з Клiчко-старэйшым – Вiталём.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG