Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯСЬВІЖ — АХВЯРА НЯДБАЙНАСЬЦІ


Галіна Абакунчык, Менск

Імёны вінаватых пакуль не называюцца, і невядома ці нехта будзе трымаць пэрсанальную адказнасьць ўвогуле. Бо калі рабочыя паяльнай лямпай разагравалі бачок ацяпленьня на гарышчы палацу, дык кіраўніцтву палацава-паркавага комплексу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў выставіла аж 37 пунктаў парушэньня тэхнікі пажарнай бясьпекі. Нядбайнасьць к галоўную прычыну трагедыі называе таксама дасьледчыца гісторыі роду Радзівілаў, нясьвіжанка Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая.

(Патоцкая: ) “У палацы ўвесь гэты час не было вады. Я ім казала: ну вы ж спаліце. І самы галоўны віноўнік — запаведнік. Такога разгулу безгаспадарчасьці й крыміналу, які цяпер быў у замку, раней яшчэ не было”.

Паводле намесьніка міністра надзвычайных сытуацыяў Энвэра Барыева, у падобным пажаранебясьпечным становішчы сёньня многія гістарычныя пабудовы, ёсьць падставы сур’ёзна непакоіцца пра пагрозу захаваньня ўсёй гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі. Гаворыць Энвэр Барыеў:

(Барыеў: ) “На жаль, апошнія гады мы рэгіструем шэраг пажараў, якія прыносяць шмат шкоды гістарычна-культурнай спадчыне”.

Эколяг і краязнавец Валеры Дранчук перакананы, што пажар у Нясьвіжы — не надзвычайнае здарэньне, а вынік беднасьці й дзяржаўнай абыякавасьці да гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Гаворыць Валеры Дранчук:

(Дранчук: ) “Як можна сумясьціць стварэньне рэспубліканскага штабу на чале з Дражыным і адсутнасьць сродкаў пажаратушэньня? Я не сумняваюся, што Нясьвіскі замак — гэтак жа, як і ўсе сьвятыні Беларусі — зьяўляецца закладнікам нашай сыстэмы й нашай беднасьці”.

Паводле міністра культуры Леаніда Гулякі, на аднаўленчыя работы й поўную рэстаўрацыю радзівілаўскага замку неабходныя 60 мільярдаў беларускіх рублёў. У бюджэце новага году на нясьвіскі палац, магчыма, будзе выдаткаваны 1 мільярд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG