Лінкі ўнівэрсальнага доступу

THE FINANCIAL TIMES ЗАКЛІКАЛА НЕ АДМАЎЛЯЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПРАВЕ СТАЦЬ ЧЛЕНАМ ЭЎРАЗЬВЯЗУ


Аляксей Знаткевіч, Менск

The Financial Times адзначае, што пэрспэктывы Беларусі, Малдовы і Ўкраіны найбольш складаныя, бо іх лідэры не падзяляюць прыхільнасьці Эўразьвязу да дэмакратыі і адкрытых рынкаў. Аднак многія грамадзяне гэтых краінаў маюць такія прыхільнасьці, піша газэта. Брытанскае выданьне заклікае ўцягваць жыхароў Беларусі, Малдовы і Ўкраіны ў стасункі з Эўразьвязам, але пры гэтым не падтрымліваць аўтарытарных кіраўнікоў. Гэта можна рабіць праз крэдытаваньне малога бізнэсу і дапамогу недзяржаўным арганізацыям, незалежнай прэсе і адукацыйным праграмам за мяжой. Паводле The Financial Times, такая падтрымка пры спрыяльных умовах магла б дапамагчы ў пабудове сапраўдных дэмакратыяў.

Пакуль што рана весьці дэбаты пра далучэньне Беларусі, Малдовы і Ўкраіны да Эўразьвязу, – піша газэта. Аднак нельга адкідваць такую магчымасьць праз 10-15 гадоў, калі Эўразьвяз пасьпяхова інтэгруе краіны Балтыі, а таксама Цэнтральнай і Паўдзённа-Ўсходняй Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG