Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Па-за тактам”: Беларускія вэрсіі сусьветных гітоў. 28 сьнежня.

Выданьне зборніка пад назваю “Personal Depeche” сталася першым выпадкам у гісторыі беларускай папулярнай музыкі, калі яна ўпісалася ў кантэкст сусьветнага шоў-бізнэсу. Сапрадусары гэтага праекту Адам Старповіч і Андрэй Халадзінскі распавядаюць, як ішла праца над прысьвячэньнем беларускіх музыкантаў творчасьці славутай групы “Depeche Mode”. Вядзе гутарку журналіст Зьміцер Падбярэскі.


“Суботні дыялёг”. 28 сьнежня

Год 2002 адкрыў нам многіх новых асобаў і ўцягнуў у новыя хвалі палітычнага віру тых, каго ўсе добра ведалі і раней. Цяжка было вызначыць вузкае кола асобаў года, таму што бурнае жыцьцё краіны і ўсе ягоныя супярэчнасьці ў гэтым годзе давалі шанец ледзь ня кожнаму палітычнаму і грамадзкаму дзеячу. І таму мы вырашыли, што галоўным крытэрам павінна стаць свабода – як філязофская катэгорыя. Што кожны з нашых герояў зрабіў дзеля свабоды – свабоды ўласнай ці свабоды краіны? Нехта давіў яе каваным абцасам, а нехта пазбавіўся ўласнай свабоды дзеля краіны. Чарговы “Суботні дыялёг” Ірыны Халіп прысьвечаны тым, каго мы можам называць асобамі 2002 года.


“Праскі акцэнт”. 29 сьнежня

Наступствы тэрарыстычнай атакі на Амэрыку і другі прэзыдэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі, месца Беларусі ў Эўропе і дзіўныя шляхі беларускай незалежнасьці – тэмы апошняга сёлетняга выпуску “Праскага акцэнту”. У гутарцы ўдзельнічаюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, рэдактар часопісу “Архэ” Валерка Булгакаў і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Перадачу падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


“Вольная студыя” з Барысам Пятровічам. 29 сьнежня

"Сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазыцыі да любой улады", – сьцьвярджаецца на першай старонцы новастворанага часопісу "Дзеяслоў". Лепшай заявы, каб падражніць тую самую ўладу, і не прыдумаеш. Ці не таму на сустрэчу рэдакцыі з чытачамі ў Віцебску завітаў супрацоўнік КГБ, а ўся сустрэча фіксавалася на магнітафонную стужку. Але стваральнікі часопісу больш думаюць пра сапраўдную літаратуру, чым пра сваю апазыцыйнасьць. У нядзельнай "Вольнай студыі" слухайце гутарку Міхася Скоблы зь пісьменьнікам, галоўным рэдактарам "Дзеяслова" Барысам Пятровічам.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG